Yahoo!
Yahoo! | |
---|---|
![]() | |
![]() Штаб-кватэра «Yahoo!» побач з Мацільда-авеню ў Санівейле, Каліфорнія, ЗША. | |
Тып | вэб-партал і вэб-служба[d] |
Заснаванне | студзень 1994 |
Заснавальнікі | David Filo[d] і Jerry Yang[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | вэб-партал |
Сайт | yahoo.com (англ.) |
Yahoo! (вымаўляецца як Яху!) — амерыканская кампанія, якая валодае другой па папулярнасці (5,88 %) у свеце пошукавай сістэмай і прадстаўляе шэраг сэрвісаў, аб’яднаных інтэрнэт-парталам Yahoo! Directory; партал уключае ў сябе папулярны сэрвіс электроннай пошты Yahoo! Mail, адзін з найстарэйшых і найбольш папулярных у Інтэрнэце. У 2004 годзе была запушчана новая версія паштовага інтэрфейсу, заснаваная на AJAX.
Па статыстыцы Alexa Internet, у лютым-красавіку 2012 г. Yahoo! — чацвёрты вэб-сайт паводле колькасці наведвальнікаў у Інтэрнэце. 28 % ад гэтага складае наведванне толькі адной інтэрнэт-старонкі сярод многіх.
Кампанія Yahoo! была заснавана аспірантамі Стэнфардскага ўніверсітэта Дэвідам Файла (анг. David Filo) і Джэры Янгам (анг. Jerry Yang) у студзені 1994 года; стала карпарацыяй 2 сакавіка 1995 года. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Санівейл (Sunnyvale), штат Каліфорнія, ЗША.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 6 ліпеня 2020.
- ↑ Goel, Vindu. Yahoo’s Sale to Verizon Ends an Era for a Web Pioneer (англ.) . The New York Times (24 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 2017. Праверана 13 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- yahoo.com (англ.) — афіцыйны сайт
- Блог Yahoo Архівавана 4 кастрычніка 2017. (англ.)
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |